Навагодняя прыгодніцкая экскурсія «Alaska Christmas»
Глядзіце фота!
Падарожжа ў Паўночную Амерыку канца 19 стагоддзя, Дзікая Поўнач, штат Аляска, дзе адважным людзям дапамагаюць іх верныя сябры – сабакі пароды аляскінскі маламут.
Золаташукальнікі і следапыты, індыяне і эскімосы, каюры* і сабакі пароды АЛЯСКІНСКІ МАЛАМУТ чакаюць вас, каб пазнаёміцца, паказаць і навучыць стральбе з вінчэсцера і лука, як кідаць аркан, як кіраваць сабачай вупражжу і адчуць дух магутнай Поўначы!
*Каюр – паганяты сабачай вупражжы. Ім мог быць эскімос, індыян ці белы брадзяга Аляскі... а можаш стаць і Ты, Сябра! Калі завітаеш да нас на праграму «Alaska Christmas»!
А вы ведаеце, што аляскінскія маламуты могуць размаўляць, а характар у іх вельмі вясёлы і добры?..
Пасля прыгодаў ў бяскрайніх тундрах і лясах Аляскі вас чакае паўночнаамерыканская дыскатэка і смачны пачастунак у салуне Джэка Лондана!
Кантакт:
info2@greenteam.by
velcom: 8 (029) 634-09-00
МТС: 8 (044) 347-94-56