Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 151 01 87 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

Экскурсiя Лакота Ваштэ



Прыгодніцкая экскурсія «Лакота Ваштэ*»

Глядзіце фота!

Вандроўка у Паўночную Амерыку канца 19ст, землі Дзікага Захаду, дзе жыве гераічнае племя індзейцаў Лакота.

Золаташукальнікі, следапыты і індзейцы чакаюць Вас, каб пазнаёміцца, паказаць і навучыць стральбе з вінчэсцера і лука, як здабыць агонь першабытным спосабам.

*Лакота Ваштэ - «Лакота героі» у перакладзе з мовы племені. Традыцыйны рэфрэн песен, што суправаджаюць баявыя пляскі індзейцаў.


Вас чакае:

  • сплыў па лясным возеры на індзейскім каноэ;
  • баявыя спевы і танцы воінаў, сустрэча з шаманам племені;
  • прыіск золаташукальнікаў;
  • вандроўка ў фургоне піянераў Дзікага Захаду;
  • гульні індзейцаў ("хо кэо" - прататып сучаснага хакею);
  • пачастунак ірланцкага трапера па мянушцы Белы Хвост.

А таксама баявая расфарбоўка ад важдзя племені - кожнаму!


Час праграмы: 3 гадзіны + час на дарогу.
Рэзервацыя племені Лакота знаходзіцца ў 30км ад Мінску.
Спецыяльны кошт для дзіцячых аўтобусных груп ад 20 чалавек.

Кантакт:
info1@greenteam.by
velcom: 8 (029) 634-09-00
МТС: 8 (029) 762-58-40


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх