Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 151 01 87 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

Напаміны вайны


                                              

Маршрут: Мінск – Хатынь – Курган Славы.

Кіламетраж: 160 км.

Працягласць: 5 г.

Другая сусветная вайна стала пераломным пунктам для ўсёй чалавечай цывілізацыі. Беларусь аказалася ў самым эпіцэнтры гэтага страшнага змагання. Сярод сотняў помнікаў, што паўсталі на гэтай зямлі ў памяць аб тых страшных падзеях, яшчэ з савецкіх часоў ярка выдзяляліся два – Хатынь, як напамін пра перажытую трагедыю і Курган Славы, як сімвал перамогі над фашызмам. Гэтыя месцы павінен наведаць кожны.

Вось ужо больш за 40 год прыцягвае турыстаў з усяго свету мемарыяльны комплекс , пастаўлены на месцы спаленай ў сакавіку 1943 г. вёскі Хатынь. Створаны ў канцы 1960-ых гг., тады маладымі архітэктарамі і скульптарамі Л. Левінам, Ю. Градавым, В. Занковічам, Хатыньскі комлекс выдзяляўся чалавечнасцю сярод пампезных манументаў, папулярных у тыя часы. Такім застаецца і сёння. Гэта месца памяці пра ўсе знішчаныя ў гады вайны вёскі Белаурсі, пра канцлагеры і пра маленькую вёску Хатынь, якая ўжо ніколі не будзе існаваць.

Па дарозе на Курган Славы, аўтобус праязджае спартовы комплекс Раўбічы, дзе ў касцёле ХІХст. размяшчаецца музей беларускай народнай культуры. Мы можам адхіліцца ад ваеннай тэматыкі  і на гадзіну перанесціся ў свет народных рамёстваў, традыцыйных сімвалаў і абрадаў.

Курган Славы быў насыпаны ў канцы 1960-ых гг. у памяць пра 4 франты, якія ў ліпені 1944 г. вызвалялі Беларусь. Адзін з буйнейшых баёў аперацыі “Баграціён” праходзіў якраз на ўсход ад Мінска, дзе праз 20 год сумеснымі высілкамі ўсёй рэспублікі быў насыпаны 30-метровы курган.


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх