Маршрут: Мядовая пасека (в. Гайна) – Лагойск.
Кіламетраж: 120 км.
Працягласць: 6 г.
Маем гонар запрасіць вас на экскулюзіўную экскурсію ад нашай кампаніі – вандроўку на сапраўдную мядовую пасеку! Гаспадар пасекі, пчалавод са шматгадовым стажам, распавядзе нам пра пчол, пра тое, як яны здабываюць мёд і пра тое,як людзі ў розныя часы бралі гэты мёд у пчол. Жыццё гэтых казурак – асобны вялікі свет, дзе ёсць свае рабочыя, ваенныя і нават каралева. Мёд, які мы маем дзякуючы пчолам, акрамя таго, што вельмі смачны, валодае шматлікімі карыснымі якасцямі. Пра гэта, а таксама пра шмат што цікавае можна будзе даведацца пад час экскурсіі.
Па дарозе назад мы заедзем у Лагойск, дзе падыдзем да старой царквы каля якой б’е крыніца з цалебнай вадой. Разам з натуральным мёдам яны добра ўмацуюць любога чалавека.