Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 151 01 87 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY


Нашы навiны:

07.04.2017
Экалагічны сплыў "Чыстая рака 2017"
Экалагічны сплыў "Чыстая рака 2017"

Запрашаем прыняць удзел у экасплыве "Чыстая рака 2017", прымеркаваным да адкрыцця воднага сезону і міжнароднаму Дню Зямлі 22 красавіка. Экасплыў будзе сумешчаны з ўборкай смецця на рацэ Заходняя Бярэзіна.

 Акрамя самаго сплыву мы зробім вогнішча і лагер ў кемпінгу Засьцянак Скрыплеў (xytap.by), дзе ўсе ўдзельнікі змогуць пагутарыць, паспяваць песьні пад гітару, абмеркаваць новы сезон сплываў.

Традыцыя правядзення экасплываў пачалася ў 2013 годзе, мы яе працягваем і развіваем. Ужо 4 гады вясной і ўвосені мы прыбіралі Іслач. За ўвесь час мы сабралі больш за 8 тонаў плавучага смецця. У 2016 годзе экасплыў прайшоў асабліва масава і прадуктыўна пры падтрымцы кампаніі EPAM.

Праграма экасплыву 22 красавіка (субота):

10.00 Збор удзельнікаў.
11.00 Інструктаж, размеркаванне экіпажаў.
12.00 – 17.00 Экасплыў з прыпынкамі для выгрузкі смецця і кава-паўзы.
17.00 Фініш і трансфер удзельнікаў у Засьцянак Скрыплеў.
19.00 Вячэра.
20.00 Вогнішча, сьпевы пад гітару.

Усе жадаючыя змогуць паставіць намёт і застацца начаваць.

Арганізатары: Splav.by и "Зялёная каманда"

Па пытаньням удзелу ў экасплыве звяртайцеся па тэлефонах:
+375 29 151-01-87 Ганна Шкурдзюк
+375 29 168-36-55 Уладзімір Кастэнка


29.11.2016
Дзіцячы клуб аматараў актыўнага зімовага адпачынку
Дзіцячы клуб аматараў актыўнага зімовага адпачынку

Шаноўныя сябры Зялёнай Каманды!

Упершыню мы хочам прапанаваць вашым дзеткам уступіць у клуб аматараў актыўнага зімовага адпачынку. Гэта наш новы праэкт 2017 года, у якім мы паспрабуем сумясціць два тэматычных накірунка нашай фірмы: падарожжа на Аляску і беларускія народныя традыцыі. На прагяцу восеньскага летніка было вырашана, што для такіх мерапрыемстваў слова “летнік” не зусім прыдатнае, па большай частцы гэта клуб… дзіцячы клуб, у якім прымае удзел невялікая колькасць дзяцей, дзе мы прводзім разам шмат часу, кожны дзень жывем з новымі думкамі і яскравымі падзеямі, як вялікая дружная сям’я. Першая частка нашай праграмы будзе прысвечана Алясцы, гэтаму цудоўнаму штату ЗША, яго гісторыі, героям і жыхарам. У другой палове мы будзем рыхтавацца да святкавання беларускага народнага свята Каляд, даведаемя пра старыя традыцыі нашых краёў, будзем калядаваць, завітаем у госці да Бабы Ягі і будзем частаваць калядную вячеру. А пасярэдзіне праграммы будзем праводзіць актыўны дзень з лыжамі, санямі і спадзявацца, што гэтая зіма падорыць нам шмат снегу, як на сапраўднай Алясцы…

Праграма тут

Даты:
3-8 студзеня 2017
г. (6 дзён)

Умовы пражывання – хостэл, адноўленая аўтэнтычная хата канца 30-х гадоў з печкамі, каміннай залай і цеплым санітарным вузлом. Тэрыторыя аграсядзібы Засценак Скрыплева www.xytap.by

Харчаванне - дзень ад'езду - вячэра, дзень прыезду - сняданак, стандартны дзень - поўны пансіён.

Узрост удзельнікаў - ад 9 дзеці да 14 гадоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі.
Колькасць удзельнікаў -  да 12 чалавек.

Кошт удзелу -570 BYN

Пастаянныя кліенты Зялёнай Каманды - 540 BYN

Рэгістрацыя ўдзельнікаў:
info1@greenteam.by
+375 29 151 01 87
Вольга

  


02.10.2016
Запрашаем на эка-сплыў па рацэ Іслач
Запрашаем на эка-сплыў па рацэ Іслач

У 2013 годзе Зялёная Каманда упершыню правяла акцыю па ачыстцы вярхоў’еў ракі Іслач ад бытавога смецця. 4 гадзіны сплыву, па вадзе прайшлі ўсяго 6 км і мусілі скончыць, бо лодкі проста перапаўняліся сабраным пластыкам і шклом. З таго часу эка-сплывы сталі адной з самых лепшых традыцый нашай фірмы. Мы спрабуем праводзіць падобныя мерапрыемствы па два разы на год, кожны раз да нас далучаюцаа новыя людзі, не абыякавыя да нашай Радзімы і прыроды. 

І сёння мы запрашаем жадючых на закрыццё воднага сезона 2016, на эка-сплыў па рацэ Іслач. 
Дата: 22 кастрычніка 2016 (субота) 
Што ад Вас патрэбна: 
1. Жаданне 
2. Самастойны даезд на месца старта (альбо па замове) 
3. Зарэгістравацца па тэлефоне +37529 151 01 87, Вольга, ці даслаць заяўку на e-mail: info1@greenteam.by 
4. Пасля рэгістрацыі на працягу 3-х дзён зрабіць аплату за ўдзел у сплыве праз сістэму «ЕРИП» https://www.greenteam.by/be/raschet/ . Абавязкова даслаць фота квітанцыі. Узнос за ўдзел у сплыве - 20 BYN /персона (грошы пойдуць на тое каб пакрыць сабекошт на арганізацыю, трансфер лодак, пальчаткі, мяшкі для смецця, вываз смецця) 
5. Падрыхтавацца да сплыву https://greenteam.by/uploaded/spisok_veshej.pdf 

Усім удзельнікам сплыву будуць вывадзены сертыфікаты на права абніжкі 10%, калі вы будзеце карыстацца паслугамі арганізацыі сплываў ад Зялёнай Каманды воднага сезона 2017 года. 


23.09.2016
ДЗІЦЯЧЫ ПРЫГОДНІЦКА-ПАЗНАВАЛЬНЫ ЛЕТНІК "ІНДЫЯНА ДЖОНС" У ПЕРЫЯД ВОСЕНЬСКІХ КАНІКУЛ
ДЗІЦЯЧЫ ПРЫГОДНІЦКА-ПАЗНАВАЛЬНЫ ЛЕТНІК "ІНДЫЯНА ДЖОНС" У ПЕРЫЯД ВОСЕНЬСКІХ КАНІКУЛ

30.10 - 05.11.2016
7 дзён

 Дарагія сябры Зялёнай Каманды!
 
Ужо другі год да традыцыйных прапановах па дзіцячым турызме мы рыхтуемся да правядзення летніка ў перыяд восеньскіх канікул. Летнік накіраваны на пазнанне гістарычнага мінулага нашай Радзімы праз гульню і падарожжа. Дзяцей чакаюць экскурсіі па замках, знаёмства з цікавымі асобамі з вобласці ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, народнымі рамеснікамі. Вечарамі мы часта глядзім мастацкія фільмы гістарычнага зместу, гутарым пра гісторыю, археалогію, нумізматыку, архітэктуру. ... І, як звычайна, мы не адступаем ад прынцыпаў актыўнага адпачынку і спартыўнага турызму. Зарадкі - абавязковыя, пры добрым надвор'і мы заўсёды на вуліцы, на свежым паветры. Замест ноўтбукаў і тэлефонаў у нас дзеці катаюцца на ровары, верхам на кані, сплаўляюцца на каноэ або ідуць у трэкінг. ... І заўсёды ёсць пэўная інтэлектуальная мэта або пазнанне. Кожны летнік Зялёнай Каманды заканчваецца Вялікай Гульнёй. Гульня будзе называцца «Індыяна Джонс», у гонар вядомага фільма пра прыгоды і падарожжа вясёлага археолага. Мы спрабуем зрабіць так, каб кожны ўдзельнік адчуў сябе удалым даследчыкам, такім як Індыяна Джонс. Дзяцей чакаюць загадкі і таямніцы, якія трэба разгадаць, а таксама выпрабаванні, для праходжання якіх спатрэбяцца і сілы, і кемлівасць, і камандны дух.

Аўтар ідэі летніка,

Дырэктар Турыстычнага прадпрыемства «Зялёная Каманда»

Васіль Грынь

Праграма летніка


01.05.2016
Экалагічны сплыў па рацэ Іслач
Экалагічны сплыў па рацэ Іслач

 23 і 29 красавіка 2016 года па ініцыятыве кампаніі <EPAM> і Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь і пры падтрымцы турыстычнага прадпрыемства "Зялёная каманда» адбыўся чарговы экалагічны сплыў па рацэ Іслач.

Асноўная мэта мерапрыемства - ачыстка вярхоў'еў унікальнай, з пункту гледжання прыроднай каштоўнасці, ракі ад бытавога смецця і прадметаў чалавечай жыццядзейнасці.
У гэтым годзе ў ачыстцы ракі прыняла ўдзел каля 150 чалавек.


23.04.2016
ДЗІЦЯЧЫ ЛЕТНІК “ЗЯЛЁНАЯ КАМАНДА 2016”
ДЗІЦЯЧЫ ЛЕТНІК “ЗЯЛЁНАЯ КАМАНДА 2016”

 Пачынаецца рэгістрацыя ўдзельнікаў летніка Зялёная Каманда 2016.

Праграма летніка


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх