Карпаратыўнае мерапрыемства на прыродзе, накіраванае на згуртаванне калектыва. Гл.фотагалерэю
В Я Р О В А Ч Н Ы К У Р С
Вяровачны курс – – гэта сістэматызаваны трэнінг асобы і каманднага росту, які праводзіцца з мэтай стварэння, згуртавання і развіцця каманд спецыялістаў любой прафесійнай накіраванасці.
Вяровачны курс дапаможа:
- згуртаваць каманду людзей, якая працуе над рашэннем агульных задач;
- павысіць узаемны давер у групах-камандах;
- развіць пачуццё ўпэўненасці ў сабе і сваёй камандзе;
- Выпрацаваць камандную настойлівасць у рашэнні агульных задач;
- развіць карысныя якасці ўдзельнікаў каманд: уменне працаваць у калектыве, быць мэтанакіраваным і упэўненым у сабе і сваіх калегах;
- кіраўніцтву прадпрыемства праверыць трываласць каманднага духу калектыва і індывідуальных якасцяў сваіх работнікаў.
Канешне, Вяровачны курс можна разглядаць і як форму правядзення сумеснага калектыўнага адпачынку. Але гэта другасна!!!
Вяровачны курс (ВК) прадстаўляе сабой комплекс паслядоўна выконваемых практыкаванняў (этапаў) у суправаджэнні інструктара. У праграму ВК уваходзяць два падкурса: Ніжні і Высокі. Ніжні курс уяўляе з сябе комплекс этапаў, якія не ўтрымліваюць экстрымальных момантаў. Тут распрацоўваюцца розныя аспекты ўнутранага ўзаемадзеяння: пошук спосабаў рашэння пастаўленых задач ва ўмовах абмежаванага часу, узгадненне прыняцця агульнага рашэння, дакладнасць выканання ў сумесна выбранай тактыцы прахаджэння этапаў і г. д. Схематычны прынцып любога этапа – усёй камандай трэба прайсці з кропі А ў кропу Б выконваючы асаблівыя умовы. Калі хаця б адзін чалавек з каманды памыляецца, усе вяртаюцца да пачатку этапа.
Працягам Ніжняга курса з’яўляецца Высокі курс, які выконваецца на вышыні да 30 метраў са спецыяльным страховачным і альпініскім рыштункам. Гэта прахаджэнне высотнай паласы перашкодаў, свабоднае падзенне на страхоўцы і г. д. Галоўным адрозненнем Высокага курса з’яўляецца яго індывідуальная накіраванасць – кожны чалавек з групы рашэнне аб удзеле прымае самастойна.
У ВК можа ўдзельнічаць любы, хто дасягнуў 12 год і не мае псіхічных захворвання.
Наяўнасць спартовай падрыхтоўкі – не галоўнае ў ВК, бо гэта не эстафета «Хутчэй! Вышэй! Мацней!»
ТУТ НЯМА ПЕРШЫХ І АПОШНІХ, ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРАЙГРАЎШЫХ!
ВК праводзіцца ва ўсе поры года, у перыяд светавога дня, ў любое надвор’е, за выключэннем асабліва неспрыяльных умоваў (завіруха, лівень, снегапад).
Усе інструктары валодаюць неабходнай прафесійнай падрыхтоўкай і ведамі, дастатковымі для бяспечнага прахаджэння этапаў удзельнікамі.
Мінімальная колькасць удзельнікаў 8-10 чалавек, максімальная – да 60. Каманды дзеляцца на 8-15 чалавек.
У выпадку заказа Ніжняга курса – практычна любое месца Беларусі пры наяўнасці леса і паляны. У выпадку заказа Высокага курса – на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы.
Mobile 8-029 6318569
hryn@anitex.by
Паспрабуйце! Гэта цікава, карысна, незвычайна і не страшна!!!
В Я Р О В А Ч Н Ы К У Р С
ДАДАТАК
Як апрануцца?
ВК праводзіцца практычна ў любое надвор’е, таму апранайцеся адпаведна. Не трэба думаць, што калі раніцай свеціць сонца, то вечарам не будзе дажджу. Нават у сонечны дзень прыхапіце з сабой адну цёплую кофту і водаадпорную вятроўку з капюшонам.
ВК праводзіцца ў лесе, таму вопратка павінна быць спартовай і закрываць поўнасцю рукі і ногі, а на галаву надзеньце кепку альбо павяжыце касынку. Усё гэта для таго, каб зберагчыся ад насякомых і калючых ветак. Таксама нядрэнна мець з сабою аэразоль, каб ратаваййа ад укусаў.
У прынцыпе можна апрануць і джынсы, галоўнае, каб не спадніцу альбо бальную сукенку :) Абутак – кеды або красоўкі. Ідэальна для любога надвор’я – трэкінгавыя бацінкі.
Што з сабой узяць?
Вазьміце з сабой невялікую асабістую аптэчку, дзе акрамя любімых таблетак павінныя быць: пластыр, зялёнка, бінт, аэразоль ад укусаў насякомых. У лесе, асабліва вясной, шмат пыльцы. Калі вы ўпэўненыя, што ў вас няма ніякіх алегарычных рэакцый, то адпаведна медпрэпараты можаце пакінуць дома.
Фотапарат або камера вам дакладна не спатрэбяцца. Калі вы ўдзельнічаеце ў ВК, на гэта проста не будзе часу. Толькі калі пад час вячэры і дзеля здымка перад ад’ездам.
Алкаголь?
Рашайце самі, але нават найменшая го колькасць можа вам моцна нашкодзіць пры прахаджэнні ВК, а інструктар пакідае за сабой права выдаліць персону, якая знаходзіцца на падпідку, дзеля яго ж асабістага здароў’я і бяспекі астатніх удзельнікаў.
Колькі часу гэта зойме?
Звычайна мы робім да 9 этапаў ВК на Ніжнім узроўні. ВК можна пачаць у 11.00 і скончыць у 18.00 з ўлікам 2х гадзіннага абеду. Альбо раздзяліць ВК на 2 дні.
ЗАБАРОНЕНА:
- Патрабаваць падрабязныя правілы прахаджння этапаў да пачатку ВК;
- Знаходзіцца каму-небудзь з удзельнікаў каманды пры канструяванні этапаў.
АГУЛЬНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ:
- Пачынаць з Ніжняга узроўня ВК і не фарсіраваць падзеі, выбіраючы адразу Верхні ўзровень;
- Лепей за ўсё, калі ў ВК будуць прымаць удзел людзі, які працуюць разам у адной арганізацыі.
ІНШЫЯ НАШЫЯ МАГЧЫМАСЦІ:
- арганізацыя турыстычных злетаў і карпаратываў;
- арганізацыя пахода па Беларусі на байдарках, веласіпедам, пешкі;
- браніраванне і размяшчэнне ў прыватных сядзібах Беларусі;
- экскурсійнае абслугоўванне па Беларусі для груп і індывідуалаў;
- камандаўтваральныя паходы з элементамі выжывання.