Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 151 01 87 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

У краіну замкаў


                                               

 Маршрут: Ліда – Бярозаўка – Наваградак – Любча.

Кіламетраж: 350 км.

Працягласць: 10 г.

Калісьці Беларусь называлі краінай замкаў. Шматлікія ворагі, якія нападалі на гэтыя землі з усіх бакоў прымушалі людзей будаваць высокія ўмацаванні з камення, цэглы, дрэва, ці проста зямлі. Большасць з іх даўно перастала існаваць. Але некаторыя, асабліва зробленыя з камня, дайшлі да нашых дзён, прынамсі ў выглядзе руінаў.

На гэтым маршруце мы наведаем 3 замкі часоў Вялікага княства Літоўскага, даведаемся пра іх лёс і пра лёс тых людзей, хто іх будаваў, і хто ў іх хаваўся.

У Лідзе захаваліся сцены замка князя Гедыміна пачатку XIV ст. Апошнія 20 год тут ішла перманентная рэканструкцыя, якая хаця б знешне здолела аднавіць выгляд замка на перыяд XVст.  А ўнутры замка нядаўна пасяліліся рыцары, якія з задавальненнем раскажуць, як трымаць у замку абарону ў выпадку нападу ворагаў, як у ім жыць і разыграюць перад гасцямі некалькі сюжэтаў з гісторыі гэтай старадаўняй твярдыні.

У Навагрудку стаяць руіны аднаго з найстаражытнейшых замкаў Беларусі. Тут жыў князь Міндоўг, тут быў пакладзены пачатак новай дзяржаве Вялікае княства Літоўскае, пад сценамі гэтага замка сатаялі нямецкія рыцары, маскоўскія казакі, шведскія палкі. Гэта была адзіная фартэцыя ў ВКЛ, якая мела ажно 7 вежаў і якая да канца XVIст. лічылася непарушнай.

Аднак час і ворагі не пашкадавалі наваградскага замка, ад яго засталіся толькі велічныя руіны. Затое добра захаваным застаўся сам горад: абапал наваградскага рынка стаіць адразу 4 святыні XVI-XVIIIст. розных стыляў і канфесій, а таксама дом ў якім пражыў дзяцінства выбітны паэт, геній наваградчыны Адам Міцкевіч.

У старадаўнім мястэчку Любча, што на поўдзень ад Навагрудка, на беразе Нёмана ўзвышаецца адзін з найменш вядомы з беларускіх замкаў – рэзідэнцыя Кішкаў-Радзівілаў. Ад замка засталіся 2 вежы і палац ХІХ ст. Калісьці гэта быў цэнтр рэфарматарскай культуры ў ВКЛ, месца захоўвання багацейшай калекцыі біржанскіх Радзівілаў, а на сёння унікальны прыклад грамадскай рэстаўрацыі помніка, які варта наведаць.

Акрамя 3 замкаў у маршрут экскурсіі ўключана наведванне бярозаўскага шклазавода “Нёман”. Нягледзячы на вытворчы размах, на заводзе яшчэ захоўваецца традыцыя ручнога выдування посуду. Гэта сапраўды цікава ўбачыць. А ў мясцовай краме можна набыць вырабы гэтага завода. 


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх