Маршрут: Мінск – Магілёў – Мінск.
Кіламетраж: 420 км.
Працягласць: 11 г.
Гэты горад на Дняпры, далёка не самы стары ў Беларусі. Ён ніколі не быў самастойным княствам у часы Русі і так і не стаў ваяводскім цэнтрам у ВКЛ. Ні адна вайна не абыходзіла гэты горад бокам. Але нягледзячы на шматлікія выпрабаванні Магілёў здолеў стаць адным з буйнейшых гарадоў Беларусі і пры гэтым не згубіць свайго гістарычнага аблічча, духу старажытнага места, таго чым і зараз гатовы дзяліцца з турыстамі і гасцямі.
Экскурсія па Магілёву складаецца з некалькіх частак. Найперш гэта агляд з аўтобуса сучаснага горада з яго плошчамі, праспектамі і будынкамі. Затым прагулка па пешаходнай вуліцы горада, якая выходзіць да ратушнай плошчы. Тут шмат чаго захавалася- некалькі палацаў XVII-XVIIIст., жылыя будынкі пазамінулай эпохі, брукаванка, шыкоўны тэатар канца ХІХ ст., касцёлы і цэрквы. У дадатак да ўсяго гэтага нядаўна на цэнтральнай плошчы аднавілі Рашуту, дзе размясцілі музей.
Усё разам стварае цудоўны турыстычны цэнтр, як для прыемнай прагулкі, так і для паглыбленага курса гісторыі. Бо гэтыя будынкі бачылі і расійскага імператара Мікалая ІІ, і аўстрыйскага манарха Іосіфа. Тут гуляла расійская Імператрыца Кацярына ІІ, Отта Шмідт – даследчык Паўночнага Полюса і Мікалай Судзілоўскі – будучы прэзідэнт Гаваяў.
Унізе, на беразе Дняпра стаіць манастыр, над якім узвышаецца праваслаўная царква св. Мікалая выкананая ў стылі барока з унікальным разным алтаром унутры.
Таксама ў горадзе ёсць вельмі добры краязнаўчы і этнаграфічны музеі. А за горадам - Буйніцкае поле вядомае жорсткімі баямі ў 1941 г.
На заканчэнне экскурсіі, можам прапанаваць наведванне заапарка і і невялікае сафары на малым паравозіку па ім.