Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 151 01 87 +375 29 634 09 00 +375 29 762 58 40
223036, вул. Мінская 46, Заслаўе, Мінскі раён,
Беларусь
BY

10 стагоддзяў Мінска


Маршрут:  Плошча Свабоды – Плошча Незалежнасці – Траецкае прадмесце – Праспект Незалежнасці – Нацыянальная бібліятэка – Музей Валуноў

Працягласць: 3 г.

Мінск часта параўноўваюць з птушкай Фенікс: амаль тысячагадовы горад за ХХ ст. быў вынішчаны ледзьве не поўнасцю, аднак зноў вырас з руінаў. За нейкіх сто год у ім змянілася амаль усё: гарадская забудова, насельніцтва, нават назва (яшчэ 70 год назад горад афіцыйна называўся Менск) і статус (стаў сталіцай).

На сёння Мінск – сучасны горад, але калі ўважліва прыгледзіцца, то сярод гарадской забудовы апошніх 50 год, можна адшукаць адзнакі старажытнага Менска.

І найлепш гэта рабіць, канешне на плошчы Свабоды, дзе захаваліся найстарэйшыя цэрквы і касцёлы горада, адноўленая былая Ратуша, і гасцінны двор. У сценах гэтых камяніцаў хаваецца шмат цікавых гісторый, легендаў і паданняў з жыцця старога Менска.

Сучасны ж горад Мінск можна ацаніць праехаўшыся па праспекце Незалежнасць, пачынаючы з самай вялікай плошчы горада з такой жа назвай. Савецкая пампезная архітэктура даўно прыжылася да гарадской забудовы першай паловы ХХ ст. і выглядае вельмі арганічна. Ды і гістарычнага матэрыялу для цікавых аповедаў тут можна знайсці багата. Апошняе стагоддзе дало на гэта шмат падставаў. 

Сімвал жа сучаснага Мінска – будынак Нацыянальнай бібліятэкі.  Пабудаваная ў выглядзе вялікага гранёнага алмаза, бібліятэка арганізуе як экскурсіі на сваіх залах, так і дае магчымасць падняцца на самы дах гэтага высокага будынка, дзе размешчана аглядальная пляцоўка.

І на завяршэнне экскурсіі – маланаведваемы, але адзін з цікавейшых музеяў Мінска – Музей Валуноў. Сабраныя пад адкрытымнебам сотні вялізарных валуноў хаваюць у сабе легенды і паданні з усё Беларусі.

. 

   

 


Пры капіяванні матэрылаў просьба указваць спасылку на сайт www.greenteam.by
Зялёная Каманда © 2011-2013
Наверх