Маршрут: Смілавічы – Бабруйск – Жылічы – Красны Бераг.
Кіламетраж: 350 км.
Працягласць: 8 г.
Чамусьці лічыцца, што ўсходняя Беларусь нецікавая для турыста. Няма тут свайго Мірскага замка, ці храмаў блізкіх па вытанчанасці гродзенскім касцёлам. Але гэта вельмі падманлівае ўяўленне. І дадзеным маршрутам мы паспрабуем гэта даказаць.
Наша экскурсія пачынаецца з мястэчка Смілавічы ўсяго ў 30 км. ад Мінска (відавочна, на усход). Тут захаваліся руіны старадаўняга палаца Манюшкаў, а таксама рэшткі парка. З гэтым палацам звязаныя імёны мастака Валенція Ваньковіча і кампазітара Станіслава Манюшкі.
З самімі ж Смілавічамі звязанае імя Хаіма Суціна, чые карціны ў Еўропе прадаюцца зараз па вялізарных коштах, хаця ў Беларусі пра яго вельмі мала ведаюць. Кім быў Суцін і чым так папулярныя яго карціны, можна даведацца ў саміх Смілавічах.
Далей дарога на усход прыводзіць нас у Бабруйск – адзін з самы таямнічых гарадоў Беларусі. Зараз гэта буйны прамысловы цэнтр нашай краіне, але ў гісторыю ўвайшоў як цэнтр габрэйскай культуры ўсёй Расійскай Імперыі. Ад габрэяў у Бабруйску засталіся прыгожыя цагляныя дамы і банкі, якія складаюць цэлую пешаходную вуліцу, а ад Расійскай імперыі – рэшткі вялізарнай бабруйскай крэпасці, якая на сваім вяку бачыла напалеонаўскія войскі, паўстанцаў 1831 і 1863 гг, канцлагеры 1920 і 1941 гг. На сёння рэшткі крэпасці расчысцілі і іх можна лёгка агледзіць.
Адразу за Бабруйскам схаваліся 2 помнікі, якія ў хуткім часе стануць упрыгожваннем турыстычных маршрутаў Беларусі – гэта палацы ў в. Жылічы і ў Красным беразе. Першы, належыў Булгакам і быў узведзены ў пач. ХІХ ст., другі – Козел-Паклеўскім, канца таго ж стагоддзя. Яны вельмі розныя, але абодва цікавыя і непаўторныя і што асабліва важна, багатыя на упрыгожванні і дэкор.
На заканчэнне экскурсіі мы можам прапанаваць наведванне аквапарка ў г. Жлобін.