Маршрут: Заслаўе - Радашковічы
Кіламетраж: 90 км.
Працягласць: 6 г.
Заслаўе старэйшае за Мінск больш чым на 80 год. Адна з першых гісторый пра Беларусь, якую расказваюць дзецям у школах – гэта гісторыя князя Ізяслава, які даў назву гэтаму гораду і ягонай маці Рагнеды. Аднак пра Заслаўе можна не толькі прачытаць у старажытных летапісах, у ёсць і на што паглядзець.
Найперш гэта старажытнае гарадзішча “Замэчак” на ўскрайку Заслаўя. На сёння ад умацаванага паселішча засталіся толькі невысокія валы, але менавіта тут, па перакананню гісторыкаў жыла ў выгнанні княгіня Рагнеда са сваім сынам Ізяславам. Пра лёс гэтай жанчыны ведаюць здаецца ўсе дзеці і дарослыя ў Беларусі, але гісторыя гэта вельмі глыбокае і тут заўсё можна даведацца нешта новае для сябе.
Але акрамя невысокіх узгоркаў “Замэчака” ёсць ў Заслаўі высокія замкавыя валы. Яны ўзвышаюцца ў цэнтры горад і здалёк абазначаюць месца, дзе калісьці стаяла адна з першых у ВКЛ фартэцыяў пабудаваных па новаітальянскай сістэме. Што такое новаітальянская сістэма пабудовы замкаў? Ну дык мы вам на экскурсіі і раскажам.
Фартэцыю пабудаваў у канцы XVIст. мінскі стараста Ян Глябовіч. Унутры валоў ён размясціў палац і кальвінскі збор (Глябовіч, як і шмат хто з тагачаснай шляхты быў пратэстантам). Палац, на жаль не захаваўся, а вось былы збор, цяпер царква Праабражэння Гасподняга, і сёння адчыняе дзверы для ўсіх жадаючых – вернікаў і экскурсантаў.
Акрамя спадчыны магнатаў у Заслаўі здолелі захаваць і невялікую “выспу” сялянскай культуры. Недалёка да Валоў ужо другое дзесяцігоддзе функцыянуе этнаграфічны музей “Хата Завозніка”, дзе кожнаму жадаючаму пакажуць і правядуць унутры старога паравога млына, завядуць у свіран, кузню, і непасрэдна саму хату завозніка, дзе адноўлены сялянскі побыт пачатку мінулага стагоддзя. А хто такі гэты завознік? Пэўна там вам і распавядуць.
Напрыканцы экскурсіі па Заслаўю, асабліва калі група дзіцячая, мы праяжджаем страдаўні заслаўскі марыіненскі касцёл і рушым на ускраіну Заслаўе, дзе ў невялікім лесе размяшчаецца яшчэ адзін музей – “Музей міфалогіі і лесу”. Ваўкалакі, дамавікі, вужыная каралева… Дзецям там страшнавата і таму вельмі цікава.
Пасля Заслаўя мы перамяшчаемся ў у іншы невялікі гарадок – Радашковічы. На жаль такіх старажытных помнікаў, як у Заслаўі тут няма, але затое ў Радашковічах ужо шмат год функцыянуе завод керамічных вырабаў. Там робяць з гліны кубкі і талеркі, збаны і сувеніры і шмат чаго яшчэ. А таксама водзяць экскурсіі па самім заводзе, дзе паказваюць, як яны гэта ўсё робяць. Напрыканцы відавочна можна будзе набыць сувеніры ў фірмовай краме завода.