Турыстычнае прадпрыемства ЗЯЛЕНАЯ КАМАНДА
+375 29 151 01 87 +375 29 634 09 00 +375 44 347 94 56
223036, ул. Минская 46, г. Заславль, Минский район, Беларусь
RU

Школьные экскурсии по Беларуси


Дарагія Калегі! Творчы калектыў прафесійных экскурсаводаў прапануе аўтарскія аўтобусныя экскурсіі па Беларусі. Выкарыстанне метадычных прыёмаў у дачыненні да адпаведных школьных узростаў, улік актуальнай школьнай праграмы, педагагічная адукацыя (гісторыя і філалогія), дасканалыя веды краязнаўчага матэрыялу – відавочныя перавагі нашай работы. Падчас экскурсіі прапануем элементы рэканструкцыйнай і ролевай гульні, тэматычныя відэаматэрыялы, краязнаўчыя віктарыны з прызамі і сувенірамі, а таксама вясёлы настрой і проста захапляльнае падарожжа.

Нашыя экскурсіі дапамагаюць школьным настаўнікам у адукацыйным працэсе і выхаванні патрыятызму маладога пакалення грамадзян Беларусі!


П Р А П А Н О В Ы

ПРЫГОДНІЦКАЯ ЭКСКУРСІЯ “ЛАКОТА ВАШТЭ*”

  Падарожжа ў Паўночную Амерыку канца 19 стагоддзя,  землі Дзікага Захаду, дзе пражывае гераічнае племя індзейцаў Лакота

Вас чакае:

  • Сплыў па лясным возеры на індзейскім каноэ
  • Прыіск залаташукальнікаў
  • Качэўнае паселішча племені Лакота
  • Сустрэча з шаманам і воінамі племені
  • Першабытны спосаб здабычы агню
  • Гульні індзіанаў
  • Вандроўка ў фургоне піянераў Дзікага Захаду
  • Стральба з лука і вінчэсцера
  • Пачастунак ірландскага трапера па мянушцы Белы Хвост.

 А таксама кожнаму – баявая афарбоўка ад важдзя племені Лакота.

*Лакота Ваштэ – у перакладзе з мовы племені Лакота азначае – Лакота героі –

традыцыйны рэфрэн песен , якія суправаджаюць баявыя пляскі індзейцаў.

Больш інфармацыі


МІНСК – СТАЛІЦА БЕЛАРУСІ                                          

 гадзіны/км

1.Таямніцы старога горада – экскурсія пабудавана ў форме інтэрактыўнай гульні  для вучняў пачатковай школы. Сустрэцца з менскім князем Глебам, адшукаць скарб з манетамі, даведацца, для чаго ў Мінску пабудавана Ратуша і атрымаць грамату ад бургамістра старадаўняга Менска . А на гандлёвай плошчы - вы патрымаеце у руках сапраўдныя вагі 19ст. і сустрэнецеся з героямі беларускай батлейкі(доктарам і паненкай). Медаль на памяць - кожнаму ўдзельніку!!! 

І ў працяг экскурсіі:

Варыянт 1: музей авіяцыйнай тэхнікі пад адкрытым небам на Баравой +увах 3.00/асоба

Варыянт 2: Нацыянальная бібліятэка з пад»ёмам на аглядальную пляцоўку+увах 3.00/асоба




4/50

2. Мінск Янкі Купалы – цікавыя эпізоды з жыцця класіка, наведванне мясцін, дзе ён сам любіў бываць, таямніцы яго біяграфіі.

Пешаходная экскурсія (раён парка Янкі Купалы) для школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту

МУЗЕІ ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ І ЗАПАВЕДНІКІ 

3. Строчыцы (музей на Менцы) - тэатралізаваная экскурсія “Пшанічны каласок” + камандная

гульня-квэст “Скарбы з куфра” на свежым паветры (40 хвілінаў здароўя, кошт уключаны)

Гл. падрабязней

Гл.фотагалерэю


5/50

4. Дудуткі - Знаёмства з народнымі рамёствамі . Пачастунак ад пекара (хлеб, сыр,масла)

6/100

5. Станькава – экатурыстычны комплекс.  Навінка! Каша з кацелка!

Музей “Партызанскія зямлянкі” і “Застава”( ваенная тэхніка 20ст.) . Прагулка па вальерах.


6/120

6. “МЯДОВАЯ  ЭКСКУРСІЯ” пад Лагойскам!

Захапляльнае падарожжа на сапраўдную пасеку да пчаляраУ спецадзенні пчаляра кожны пройдзе па пасеке, даведаецца шмат цікавых баек з жыцця пчол ад сапраўднага пчаляра. Наведае этнамузей і вальеры  з прыручанымі ваўкамі . Мядовы пачастунак кожнаму (бліны з мёдам,бульбачка у мундзіры, гарбата).
Гл. падрабязней



5/100

 

ТЭХНАЛАГІЧНЫЯ ЭКСКУРСІІ

7. Бярозаўка (шклозавод “Нёман” ), з наведваннем Наваградскага і Мірскага замкаў + кошт уваходнага 7 бел руб/асоба

Традыцыя вырабу шкла на Беларусі і сучасны шклозавод у Бярозаўцы.


9/410

8. Завод мастацкай керамікі ў г.п. Радашковічы (экскурсія, масцер-клас “Лепім самі”, гліняны
падарунак кожнаму) . Па дарозе назад наведаем Заслаўе – дзіцячы музей міфалогіі лесу.
Тэатралізацыя – сустрэча з Бабкай Ёўгай (кожнаму –пернік ад дамавічка )!


5/120

9. НА БЕЛАЗ. Экскурсія на завод-гігант у Жодзіна і ў працяг - наведванне спартовай гігант- арэны ў Барысаве!

5/100

 

НА РАДЗІМУ СЛАВУТЫХ БЕЛАРУСАЎ

10. Вандроўка па Віленскім  шляху - гісторыя дарогі праз храмы, замкі, лёсы знакамітых людзей.   

    Ракуцёўшчына (музей М.Багдановіча) Маладзечна, Залессе (кампазітар М.К.Агінскі), Жупраны-Кушляны (паэт Фр.Багушэвіч), Жодзішкі,Солы. 
Гл. падрабязней
   


9/350

11. На Радзіму Адама Міцкевіча - Завоссе (месца нараджэння А.Міцкевіча)-воз.Свіцязь-Навагрудак (музей А.Міцкевіча) Гл. падрабязней

10/350

12. Зямлёй Я.Купалы – Вязынка, Радашковічы, Яхімоўшчына

7/180

13. Мой родны кут – Стоўбцы, Акінчыцы, Мікалаеўшчына.

7/180

 

ВАЕННАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ.

14. Урокі гісторыі на колах:

Мы супраць вайны (музей “Лінія Сталіна”, мемарыял Шталаг 342 у Маладэчна, мемарыял спаленай вескі ў в.Брусы, “партызанскія зямлянкі” у нарачанскіх лясах, габрэйская брацкая магіла і могілкі нямецкіх жаўнераў 1-й сусветнай у Кабыльніку (Нарач) для старэйшых класаў Гл. падрабязней


10/300

15. Хатынь (экспазіцыйна-выставачны музей “Хатынь”) – Курган Славы – Курапаты Гл. падрабязней

5/160

16. Фартэфікацыі розных стагоддзяў: Заслаўе (9-16ст). Лінія Сталіна(20 ст.)- музей тэхнікі пад адкрытым небам.

5/ 80

 

БЕЛАРУСКІЯ МЯСТЭЧКІ

17. Заслаўе - адно са старажытных мястэчак Беларусі. Гарадзішча “Замэчак” 10ст – месца саслання княжны Рагнеды і князя Ізяслава. Кальвінскі збор 16ст. і замкавыя валы–помнік абарончага дойлідства Беларусі. Гл. падрабязней

 -этнаграфічны комплекс “Хата завозніка”
-дзіцячы музей міфалогіі лесу - інтэрактыўная экскурсія “Дзіўныя байкі ад цёткі Рагены”:
(беларускія народныя гульні на свежым паветры + смачны пачастунак)


6/90

18. Глыбокае-Удзела-Мосар-Будслаў. Глыбокае – старадаўняе месца з прыгожымі барочнымі храмамі, у адным з якіх спыняўся Напалеон. Мосар – прагулка па ўнікальнаму дэндрапарку каля старадаўняга касцёла св.Ганны.  Будслаў – адзін з самых знакамітых хрысціянскіх асяродкаў Беларусі. Касцёл 18ст. Гісторыя культу Маці Божай Будслаўскай. Гл.падрабязней


12 /350

19. Паставы – Камаі – Лучай –в.Салаўіха(страусіная ферма) - жыццё і справы, слава і няслаўе беларускага магната-прадпрымальніка А. Тызенгаўза і яго рэзідэнцыя ў Паставах з захаваным архітэктурным ансамблем 18ст. Абарончы храм-замак 17ст у Камаях, незвычайны барочны храм у в.Лучай 18ст.  Экзатычны аграбізнэс на Беларусі - наведванне страўсінай фермы пад Паставамі. 
Гл. падрабязней

11/420  

МАГНАЦКІЯ ГНЁЗДЫ, ЗАМКІ І ПАЛАЦЫ

20.Нясвіж. І толькі Нясвіж. Насычаная экскурсія па багацейшаму помніку Беларусі: княскі замак, радавая усыпальніца і Фарны касцёл, вялізарны парк і гарадская ратуша (з музеем). Экскурсія пабудавана з элементамі ролевай гульні і гістарычнага пераапранання. Кожнаму экскурсанту - ганаровы дыплом.

8/300

21. Крэва – Баруны – Гальшаны.

Крэва–адна з самых таямнічых і велічных старонак гісторыі ВКЛ. Рэшткі замка 14ст, Юрава гара і старажытнае гарадзішча Крэва. Баруны – унікальны манастырскі комплекс 17-18стст. Гісторыя абраза Маці Божай Барунскай. Гальшаны – бадай адзінае месца на Беларусі, дзе легенда вяртаецца ў наш час сапраўднай анамальнай з”явай. Гл. падрабязней 



8 / 320

22. Ліда – Любча - Навагрудак . Навагрудак – першая сталіца магутнай дзяржавы ВКЛ.
Любча – замак 16ст. Кішкаў-Радзівілаў.


У Лідзе – анімацыя ”Забавы на рыцарскім двары” кошт уключаны


10/350

23. Косава - Мерачоўшчына – Ружаны – Альберцін.

Косава – нэаготыка як паўстанне ў архітэктуры Беларусі 19ст. Гісторыя палаца Пуслоўскіх 19ст і яго гаспадароў, графоў Пуслоўскіх. Мерачоўшчына – мясціна, дзе нарадзіўся ганаровы грамадзянін ЗША, Швейцарыі, Францыі, нацыянальны герой Польшчы і Літвы, забыты сын Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Ружаны – радавое гняздо магнацкага роду Беларусі Сапегаў. Гісторыя, слава і трагедыя сапежанскага роду і палаца 17-19стст. Альберцін – Слонімскі маёнтак графоў Пуслоўскіх. З наведваннем музеяў у Косава і Ружанах. Гл. падрабязней




12/650

24. Жыровіцы – Сынкавічы – Слонім (Альберцін). Жыровіцы – бадай самы знакаміты хрысціянскі асяродак Беларусі. Цудоўныя ўзоры баракальнай культавай архітэктуры 17-18стст. Гісторыя культу Маці Божай Жыровіцкай. Сынкавічы – унікальная з”ява еўрапейскай архітэктуры – праваслаўная готыка пачатку 15 ст. 
Гл. падрабязней


11/430

25. Смілавічы – Бабруйск – Жылічы. Смілавічы – руіны палаца 19ст. Манюшкаў-Ваньковічаў. Бабруйск – крэпасць пачатку 19ст., гістарычная забудова і музей горада. Жылічы – адзін з найвялікшых палацава-паркавых комплексаў Беларусі пач. 19ст. Гл. падрабязней


8/350

 

СТАРАЖЫТНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ГАРАДЫ

26. Полацк – Бярэзінскі запаведнік(экалагічны прыпынак з наведваннем вальераў+кошт увах.5тыс/асоба).

Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці. 
Сафійскі сабор – унікальны помнік архітэктуры 11ст. 
Музей кнігадрукавання 
Хрысціянская святыня Беларусі – манастыр Ефрасінні Полацкай.
Гл. падрабязней


12/520

27. Гродна – Каложская царква 13.ст, Стары замак, Новы замак, Фарны касцёл, заапарк,
царква-крэпасць у в.Мураванка.

Вандроўка на кацеры па Августоускаму каналу-па замове.

Гл. падрабязней 


1дзень

28. Тураў – у пошуках зніклага княства. Святыні Тураўскай зямлі.

Навінка!!! Аўтобуснае сафары па нацпарку”Прыпяцкі”.   Прагулка на кацеры па Прыпяці .


1дзень

 

ДВУХДЗЁННЫЯ ЭКСКУРСІІ

29. Брэст – Белавежская пушча –Камянецкая вежа (праз Косаўскі і Ружанскі палацы (гл.вышэй). З наведваннем страусінай фермы і аквапарка у Кобрыне(1 гадзіна) 
Гл. падрабязней 

2 дні

Пералік пры асабістай заяве вячэра, сняданак, перакус, музеі . Дадаткова увечары дыскатэка

30. Гродна - горад-музей, каралеўскі замак, музей – аптэка, заапарк, аквапарк. Праз замак ў Лідзе, Іўе – каталіцкі касцёл і мусульманская мячэць.

 Па папярэдней замове у Лідскім замку магчыма інтэрактыўнаяпраграма”Забавы на рыцарскім двары” - кошт 70 000/асоба (з пачастункам)

2 дні

Пералік пры асабістай заяве 
вячэра, сняданак, перакус, музеі, аквапарк (адна гадзіна) Дадаткова-увечары дыскатэка

31. Шлях на Усходняе Палессе(Гомель –Ветка) праз Смілавічы, Бабруйск, Жылічы. Унікальны этнаграфічны музей у мястэчке Ветка 

2 днi

Пералік пры асабістай заяве вячэра, сняданак, перакус, музеі дадаткова- увечары дыскатэка

32. Магілёў- праз Оршу, Барысаў ( Студзёнка- месца бітвы з Напалеёнам).

Буйніцкае поле- месца абароны Магілёва  Наведванне Магілёўскага заасаду.

2 днi

Пералік пры асабістай заяве
вячэра, сняданак, перакус, музеі дадаткова – увечары дыскатэка

33. Пінск-Тураў. З наведваннем Лагішына (абраз Маці Божай Лагішанскай).

 Навінка!!! Аўтобуснае сафары па нацпарку “Прыпяцкі”. Прагулка на кацеры па Прыпяці.  Гл. падрабязней

2 дні 

Пералiк пры асабiстай заяве
вячэра, сняданак, перакус, музеі дадаткова-увечары дыскатэка

 

ВАЖНАЕ!

* Экскурсіі праводзяцца на беларускай  мове стандартна, ці рускай мове па замове
   

Замова экскурсій  і дадатковыя пытанні  info@greenteam.by ,  альбо па тэл:
Вэлком +375 29 634 09 00  МТС ++375 44 347 94 56

 

 


При копировании материалов просьба указывать ссылку на сайт www.greenteam.by
Зеленая Команда © 2011-2013
Наверх